Акропаль
Вы вайшлi як Гость Группа "Гости" Пятница, 29.03.2024, 09:07
[Новые сообщения · Участники · Правила форума · Поиск · RSS ]
  • Страница 1 из 1
  • 1
Форум » Акропаль » Кэнцэрты » о концерте 15 сентября в сети (чё говорят)
о концерте 15 сентября в сети
S_h_e Дата: Вторник, 25.09.2007, 23:27 | Сообщение # 1
Рядовой
Группа: Пользователи
Сообщений: 12
Репутация: 1 ±
Статус: Offline
«Akropal» жыўцом – рэальна вышэйшы пункт
18.09.2007 г.
Пасьля знаёмства з паўнафарматным альбомам «Дзе вы згубілі мяне?» смалявіцкага гурта «Akropal» (пра дыск чытайце асобна) я сходу адрэагаваў на гучны пост аднаго з інтэрнэт-вандроўнікаў, нібыта «15 верасьня ў Смалявіцкім доме культуры адбудзецца grand concert беларускага hardcore». І хоць думалася: «Ну які там grand concert у Смалявічах, калі ў менскіх клюбах і канцэртголах вось ужо паўгоду татальная глухата», але дзе яшчэ пачую жыўцом такое ўразьлівае адкрыцьцё…
Пры набліжэньні да ДК адчуў, што інтэрнэтная качка ўсё ж мела рацыю: на афішы зьзяў ляґатып ня толькі мясцовага «Акропалю», але й даволі прыстойны разагрэў: менскія гурты «Alles Mein», «Hok-Key» і «Механические апельсины» плюс магілёўская каманда «Техника безопасности». Дый публікі, аказваецца, панаехала ня толькі мясцовай, але й з Менску, Маладэчна… Толькі не выходзьце зь цягніка на станцыі Смалявічы, бо ДК на наступным (во вам чарговы мэґаполіс).
Распачалі імпрэзу гэткім вясёлым панкам «Механические апельсины», але наіўная БРСМаўская паліттэкстура пра «Знамя Юности, которое даст суровый ответ Бушу, какую страну мы развалили» ня толькі не пасавала музыцы, але й проста зьяўлялася трызьненьнем сівой кабылы на тэмы ґазэтных загалоўкаў.
«Alles Mein» апынуўся наўпроставым антыподам папярэднікаў (хоць і сьпявалі на тым жа russian), і таму ім нават не давялося наракаць на млявасьць смалявіцкай публікі: зыркае касьцюміраванае шоў, падтрыманае дынамічнай музыкай экстрэмальнага замесу поп-індастрыэла з рэальным панкам хутка згуртавала каля сцэны натоўпы фэнаў. Самае прышпільнае, што ніякая міліцыя не замінала ў гэтым утульным зале дома культуры.
«Hok-Key», як і «Alles Mein», таксама прывезьлі сюды прэзэнтаваць свае новыя альбомы і, дзякуючы ўдарнаму выступу, набылі ў Смалявічах новых сур’ёзных прыхільнікаў. Мо шоў гурта «Hok-Key» было й ня гэтак багатае па сцэнаґрафіі, але ўсё ж вытанчанае й прафэсыйнае. У стылі рэальнага heavy-metal. Можна параўнаць з маскоўскай «Арией», але без попс-налёта. Дый кавэр «Кино» па мэталу ў «Hok-Key» прагучаў o’k («Мы ждем перемен»). А ў сваіх песьнях чуўся водгалас Зьміцера Бартосіка. Параўнайце: «Ночь приходит, как всегда, с востока, но нас ждет победа» і «Як зазвычай, на захад сьвятло адыйшло, Ноч прыйшла, як звычайна, з усходу».
Каб магілёўская «Техника безопасности» выступала першай, канцэрт меў бы ідэальную дынаміку развіцьця, а так яна стварыла рэальны паўгадзінны правал. Дый самі адносіны да слухача: «У нас порвалась струна, но ничего, мы можем продолжать». Яны мо і з паламанымі бубнамі б працягвалі, бо музыкі ўсё адно ніхто не пачуў – проста шум (хай сабе й без імя Віталій, хоць таксама з Магілёву). А вось палітычнага апломбу хапала, асабліва ў праваслаўна-імпэрскім пасквілі на папу рымскага. Мо гэта проста крыўда, што таленту Бог ня даў?
Затое «Акропаль» публіка сустрэла проста авацыямі. Гурт рэальна ведаюць тут. І любяць.
Пра песьні я выказаўся ў рэцэнзыі на дыск, але не магу абмінуць увагай пачатак з аб’ёмнай, пераканаўчай інструмэнталкі, якой на CD няма (яна з ранейшых праґрамаў). Гэткі ключ да разуменьня саўнду калектыва: жорсткі, аскетычны гук, але з выразнымі й сакавітымі гітарнымі партыямі.
Прышпільна, што агучка канцэрту й дыкцыя вакаліста была настолькі добрая, што я прасёк нават тое, што не зайшло з дыска. Дый ці толькі я: неяк нечакана высьветлілася, што на канцэрт прыйшла паўнюткая заля, проста многія чакалі толькі «Акропалю». І іхняе дружнае скандаваньне улюбёнай назвы даказвала, што ня зыркія касьцюмы ды фрывольныя жарты могуць так шчыльна прывабіць публіку, а МУЗЫКА. Як не падзякаваць пасьля гэтага FM-сетцы за тое, што яна нагэтулькі ўсім абрыдла, што публіка рэальна пацягнулася да сурёзнай, нават аскетычнай рок-музыкі. І яна разумее яе, нефарматную. Дзякуй, FM, за твае дзёўбаныя фарматы!
Вітаўт МАРТЫНЕНКА

Добавлено (26.09.2007, 00:27)
---------------------------------------------
Новыя імёны беларускага року
19.09.2007
На гэтых выходных Смалявічы сталіся рок-сталіцай Беларусі. Музыканты мясцовага гурту “Акропаль” зладзілі канцэрт з удзелам рок-гуртоў з Менску ды Магілёва.
Сталічны гурт “Alles Main” прадэманстраваў гледачам яркае сцэнічнае шоў. Менскі “Hok-Kei” ўразіў моцным вакалам, дынамічнай праграмай ды нетрадыцыйнымі для рок-гурту інструмэнтамі – музыканты надзвычай ўдала змаглі выкарыстаць скрыпку. На жаль, на фоне гэтых дзьвюх камандаў гурты “Мэханічныя апэльсіны” і “Тэхніка без небясьпекі” падаваліся надта непрафэсійнымі ды самадзейнымі. Праўда, гэтыя каманды маладыя і ў іх ёсьць шанец падняцца на больш высокі ўзровень.
Пасьля канцэрту атрымалася пагутарыць з вядомым музычным крытыкам Вітаўтам Мартыненкам – ён прыехаў у Смалявічы, каб пачуць і пабачыць жывы выступ каманды “Акропаль”, што нядаўна прадставіла сябе на суд шырокай публікі.
В.Мартыненка: Прыемна ўражаны. Я не чакаў, што некаторыя гурты, напрыклад, “Акропаль”, будуць гучаць лепш, чым я чуў з дыска. Гэта каманда рэдкага ўзроўню. Музыка так загружае эмацыйна, што забываешся на сьвятло на сцэне, на касьцюмы, проста слухаеш музыку. “Акропаль”, аказваецца, падаваў заяўку на “Басовішча”, але яе нават не разглядалі. Калі дзе-небудзь будзе які-небудзь праект, я першы зацьверджу музыкантаў, таму што гэта павінна гучаць на рэспубліку. На сайце “Тузін гітоў” яны зь першага разу з дванаццатай пазыцыі падняліся на чацьвертую. І публіка сёньня паказала, што патрэбныя не касьцюмы, не настрой, не пустыя тэксты. Дзякуючы FM-му, гэта настолькі ўсім надакучыла, што людзі сасьпелі да асэнсаваньня музыкі.
Смалявіцкі гурт “Акропаль” – хэдлайнэр канцэрту – стварыўся ў 2001 годзе. Першапачаткова “Акропаль” задумваўся як арт-калектыў – музыка мусіла спалучацца з тэатральнымі пастаноўкамі на сцэне. Тады гурт налічваў 9 чалавек. Першая праграма «Фабрыка мяккіх цацак» была напісаная яшчэ ў 1994 годзе, але публіка пабачыла яе толькі празь сем гадоў.
Другая праграма “Акропалю” «У двух кроках ад жыцьця» была запісаная ў 2003–2004 гадах. Яна мела камэрны характар і ў канцэртным варыянце амаль не гучала. Хаця музыкі лічаць яе стварэньне крокам наперад у разьвіцьці калектыву.
Новая праца калектыву «Дзе вы згубілі мяне?» - гэта праграма з новым падыходам, зьмененым фарматам і якасным гукам. Зараз у складзе гурту – 4 музыканты. Дарэчы, гэтая праграма цалкам запісаная па-беларуску. Па словах аднаго з удзельнікаў гурту – Анатоля, пераход на беларускамоўную творчасьць быў цалкам асэнсаваны:
Анатоль: Калі ты на самой справе жадаеш нешта данесьці да людзей, лічыш сябе грамадзянінам гэтай краіны, часткай гэтай культуры, гісторыі, ты павінен заставацца гэтай часткай. Гэта наша сумленьне. Калі ствараўся калектыў, ён наогул жадаў экспэрымэнтаў. Самае галоўнае для нас было не рабіць таго, што было раней. Кожная наша праграма ня мусіць паўтараць папярэднія. Першыя праграмы былі маштабнымі й камэрнымі, але ж гэтая музыка не разьлічаная на шырокае кола слухачоў. Зараз мы крыху зьмянілі свой накірунак і бачым, як нас успрымае публіка. На фэстывалі ў Расеі нас, да прыкладу, успрымалі вельмі добра. Народу было цікава ня толькі тое, што мы прыехалі зь Беларусі, але й тое, што мы сьпявалі па-беларуску. Такога я ня бачыў, каб расіяне сьпявалі разам з намі на беларускай мове. Гэта было вельмі прыемна.

Акропаль – гістарычная назва найвышэйшага месца ў горадзе. Для музыкаў іх “Акропаль” – гэта вяршыня, якой яны спрабуюць дасягнуць у музыцы. Праўда, пакуль што крокі наперад робяцца толькі за ўласны кошт.
Анатоль: Усе ўдзельнікі калектыву працуюць. Кожны зарабляе грошы ня толькі на жыцьцё, але й на “Акропаль”. На жаль, на мой погляд, у нас няма сыстэмы шоў-бізнэсу. З аднаго боку, гэта й добра, бо ў шоў-бізнэсе часта губляюцца таленавітыя й добрыя калектывы. Але зь іншага боку, было б добра, каб фінансавая падтрымка існавала.
За час свайго існаваньня гурт пасьпеў выступіць з канцэртамі ў Смалявічах, Жодзіна, Барысаве, Горках, Крэве й Менску, а таксама на музычных фэстывалях ў Расеі. Вынік працы правінцыйнага калектыву – альбом «Дзе вы згубілі мяне?» – зусім не выглядае на непрафэсійны прадукт. Так што ў бліжэйшы час сталічным рок-гуртам давядзецца пацясьніцца на сцэне, бо для таленавітых людзей геаграфічныя межы неістотныя.
Марыя Кароль, для Беларускай службы Польскага радыё


Мы болеем за Акропаль!
 
ghost Дата: Среда, 03.10.2007, 22:42 | Сообщение # 2
Полковник
Группа: Пользователи
Сообщений: 238
Репутация: 1 ±
Статус: Offline
Рок-выходныя ў Смалявічах
music: Акропаль "Дзе"
Была на канцэрце смалявіцкага гургту "Акропаль". Калектыў і іх музыка -- проста супер. У залі мясцовага ДК, дзе адбываўся канцэрт, было досыць вольнага месца, таму атрымалася спакойна пасядзець і паслухаць музыку, не разыкуючы атрымаць удар у бок ад дзікага фаната smile

Пачытаць рэцэнзію на апошні альбом і спампваць пару песень можна вось тут.

Калі раптам вам спадабаецца творчасьць "Акропалю", то за іх можна прагаласаваць тут.

http://magik-midnight.livejournal.com/


Мы пераможам!!!
 
vanilla Дата: Среда, 03.10.2007, 22:50 | Сообщение # 3
Генерал-майор
Группа: Пользователи
Сообщений: 260
Репутация: 2 ±
Статус: Offline
Мне понравилось как написали

К моменту выхода на сцену «Акропаля» танц-пол был уже заполнен людьми практически полностью. В толпе были даже замечены девушки гламурного вида, что было неожиданностью.

это отсюда

 
veblas Дата: Вторник, 01.04.2008, 18:35 | Сообщение # 4
Рядовой
Группа: Пользователи
Сообщений: 1
Репутация: 0 ±
Статус: Offline
а когда ещё пройдут концерты Акрпальцев в Смолевичах

Жыве Беларусь
 
Форум » Акропаль » Кэнцэрты » о концерте 15 сентября в сети (чё говорят)
  • Страница 1 из 1
  • 1
Поиск:

Copyright MyCorp © 2024 Конструктор сайтов - uCoz