Акропаль
Вы вайшлi як Гость Группа "Гости" Пятница, 26.04.2024, 23:55
[Новые сообщения · Участники · Правила форума · Поиск · RSS ]
  • Страница 1 из 1
  • 1
Форум » Акропаль » Кэнцэрты » Витовт Мартыненко о концерте 15 сентября
Витовт Мартыненко о концерте 15 сентября
S_h_e Дата: Вторник, 25.09.2007, 23:22 | Сообщение # 1
Рядовой
Группа: Пользователи
Сообщений: 12
Репутация: 1 ±
Статус: Offline
«Akropal» жыўцом – рэальна вышэйшы пункт

Пасьля знаёмства з паўнафарматным альбомам «Дзе вы згубілі мяне?» смалявіцкага гурта «Akropal» (пра дыск чытайце асобна) я сходу адрэагаваў на гучны пост аднаго з інтэрнэт-вандроўнікаў, нібыта «15 верасьня ў Смалявіцкім доме культуры адбудзецца grand concert беларускага hardcore». І хоць думалася: «Ну які там grand concert у Смалявічах, калі ў менскіх клюбах і канцэртголах вось ужо паўгоду татальная глухата», але дзе яшчэ пачую жыўцом такое ўразьлівае адкрыцьцё…
Пры набліжэньні да ДК адчуў, што інтэрнэтная качка ўсё ж мела рацыю: на афішы зьзяў ляґатып ня толькі мясцовага «Акропалю», але й даволі прыстойны разагрэў: менскія гурты «Alles Mein», «Hok-Key» і «Механические апельсины» плюс магілёўская каманда «Техника безопасности». Дый публікі, аказваецца, панаехала ня толькі мясцовай, але й з Менску, Маладэчна… Толькі не выходзьце зь цягніка на станцыі Смалявічы, бо ДК на наступным (во вам чарговы мэґаполіс).
Распачалі імпрэзу гэткім вясёлым панкам «Механические апельсины», але наіўная БРСМаўская паліттэкстура пра «Знамя Юности, которое даст суровый ответ Бушу, какую страну мы развалили» ня толькі не пасавала музыцы, але й проста зьяўлялася трызьненьнем сівой кабылы на тэмы ґазэтных загалоўкаў.
«Alles Mein» апынуўся наўпроставым антыподам папярэднікаў (хоць і сьпявалі на тым жа russian), і таму ім нават не давялося наракаць на млявасьць смалявіцкай публікі: зыркае касьцюміраванае шоў, падтрыманае дынамічнай музыкай экстрэмальнага замесу поп-індастрыэла з рэальным панкам хутка згуртавала каля сцэны натоўпы фэнаў. Самае прышпільнае, што ніякая міліцыя не замінала ў гэтым утульным зале дома культуры.
«Hok-Key», як і «Alles Mein», таксама прывезьлі сюды прэзэнтаваць свае новыя альбомы і, дзякуючы ўдарнаму выступу, набылі ў Смалявічах новых сур’ёзных прыхільнікаў. Мо шоў гурта «Hok-Key» было й ня гэтак багатае па сцэнаґрафіі, але ўсё ж вытанчанае й прафэсыйнае. У стылі рэальнага heavy-metal. Можна параўнаць з маскоўскай «Арией», але без попс-налёта. Дый кавэр «Кино» па мэталу ў «Hok-Key» прагучаў o’k («Мы ждем перемен»). А ў сваіх песьнях чуўся водгалас Зьміцера Бартосіка. Параўнайце: «Ночь приходит, как всегда, с востока, но нас ждет победа» і «Як зазвычай, на захад сьвятло адыйшло, Ноч прыйшла, як звычайна, з усходу».
Каб магілёўская «Техника безопасности» выступала першай, канцэрт меў бы ідэальную дынаміку развіцьця, а так яна стварыла рэальны паўгадзінны правал. Дый самі адносіны да слухача: «У нас порвалась струна, но ничего, мы можем продолжать». Яны мо і з паламанымі бубнамі б працягвалі, бо музыкі ўсё адно ніхто не пачуў – проста шум (хай сабе й без імя Віталій, хоць таксама з Магілёву). А вось палітычнага апломбу хапала, асабліва ў праваслаўна-імпэрскім пасквілі на папу рымскага. Мо гэта проста крыўда, што таленту Бог ня даў?
Затое «Акропаль» публіка сустрэла проста авацыямі. Гурт рэальна ведаюць тут. І любяць.
Пра песьні я выказаўся ў рэцэнзыі на дыск, але не магу абмінуць увагай пачатак з аб’ёмнай, пераканаўчай інструмэнталкі, якой на CD няма (яна з ранейшых праґрамаў). Гэткі ключ да разуменьня саўнду калектыва: жорсткі, аскетычны гук, але з выразнымі й сакавітымі гітарнымі партыямі.
Прышпільна, што агучка канцэрту й дыкцыя вакаліста была настолькі добрая, што я прасёк нават тое, што не зайшло з дыска. Дый ці толькі я: неяк нечакана высьветлілася, што на канцэрт прыйшла паўнюткая заля, проста многія чакалі толькі «Акропалю». І іхняе дружнае скандаваньне улюбёнай назвы даказвала, што ня зыркія касьцюмы ды фрывольныя жарты могуць так шчыльна прывабіць публіку, а МУЗЫКА. Як не падзякаваць пасьля гэтага FM-сетцы за тое, што яна нагэтулькі ўсім абрыдла, што публіка рэальна пацягнулася да сурёзнай, нават аскетычнай рок-музыкі. І яна разумее яе, нефарматную. Дзякуй, FM, за твае дзёўбаныя фарматы!
Вітаўт МАРТЫНЕНКА


Мы болеем за Акропаль!
 
Форум » Акропаль » Кэнцэрты » Витовт Мартыненко о концерте 15 сентября
  • Страница 1 из 1
  • 1
Поиск:

Copyright MyCorp © 2024 Конструктор сайтов - uCoz