яшчэ адна спасылачка на канцрт тутДобавлено (01.04.2008, 19:53)
---------------------------------------------
6 красавіка ў полацкім гарадзкім палацы культуры адбудзецца канцэрт-конкурс «Ноч Ваўкалака» з удзелам гуртоў Indra, Kripa, «РоСтра», «Алмазны фронт», «Восьмы дзень», «Акропаль». Хэдлайнэрамі канцэрту згадзіліся стаць сёлетнія рок-каралі, легендарны беларускі гурт Neuro Dubel.
Neuro Dubel у ПразеШмат вялікіх князёў, полацкіх уладароў увайшло ў сусьветную гісторыю. Адным зь іх быў Усяслаў Брачыслававіч, Усяслаў Чарадзей. Сучасьнікі верылі, што неба надзяліла Ўсяслава вечнай душой і магчымасьцю пераўтварацца ў сокала ці ў ваўка.
Гэтая легенда і натхніла арганізатараў «Ночы Ваўкалака» на такую назву – як яшчэ адну даніну павагі нашаму знакамітаму земляку. У праграму «Ночы Ваўкалака» ўвойдзе конкурсная частка, выступы гасьцей фэстывалю і вялікі канцэрт хэдлайнэраў. У конкурсе будуць змагацца маладыя выканаўцы з усёй краіны, якія сьпяваюць на беларускай мове.
У конкурснай праграмме прымуць удзел:
«РоСтра» (Менск)
«Алмазны фронт» (Віцебск)
«Восьмыдзень» (Віцебск)
«Акропаль» (Смалявічы)
«Да!Бл…» (Нарач)
«Denial of Life» (Наваполацак)
«Пярэварацень» (Менск)
Па-за конкурсам адыграе сэт полацкі гурт Indra (музыкі абяцаюць прэзэнтаваць на суд гледачоў цалкам новую праграму на вершы полацкай паэткі Леры Сом) і віцябляне Kripa. А пасьля таго, як кампэтэнтнае журы абярэ пераможцаў, перад палачанамі і гасьцямі выступяць сёлетнія рок-каралі – легендарны беларускі гурт Neuro Dubel.